Лагін: Пароль: Рэгістрацыя

Карысная інфармацыя

Зваротная сувязь

Надвор'е на заўтра, 30.07.2010

+21..+23 C°, 764 мм.рт.ст
малахмарна,
Вецер: 2-4 м/c, паўднёва-ўсходні

Курсы валют

cёння заўтра
Даляр ЗША 2975.00 2975.00
Эўра 3873.75 3876.13
Расейскі руб. 98.49 98.45

Апошнія аб'явы

Нашы сябры

Рэкляма

АЭС в Беларуси

"БЖ" надрукавала паклёп на Алеся Адамовіча

06.05.2009 11:31, прачытана: 772, каментары: 12
Ключавыя словы: Адамовіч,

Вядомая ў горадзе сваімі паклёпніцкімі і ананімнымі артыкуламі ў адрас апзіцыянераў газета "Бабруйскае Жыццё". На гэты раз надрукавала абразлівы артыкул пра славутага беларускага пісменніка, грамадзкага дзеяча і нашага земляка Алеся Адамовіча.

У нумары газеты за 25 сакавіка журналіст "БЖ" Валеры Зіноўскі выказаў надзею, што гораду не хапае вуліц з назовамі вялікіх беларускіх дзеячоў і прапанаваў пераіменаваць "шэрыя" і зацёртыя савецкія назвы вуліц. Адной з іх на думку Зіноўскага павінна была стаць вуліца Адамовіча.

Але разгневаныя ананімы "БЖ" у сваім артыкуле абвінавацілі славутага пісменніка ў развале СССР, а таксама паставілі пад сумнеў усе ягоныя заслугі перад Беларуссю. Вось дакладныя словы пра Адамовіча з газеты :" Оборотням и разрушителям великой Родины-СССР-нет и не будет места на наших улицах".

Нешта нагадвае гэта фашысцкую Германію і СССР часоў Сталіна. І колькі ўжо было сказана і напісана пра злачынствы фашызму і камунізму, але апалагеты гэтых ідэй дагэтуль жывуць і прапгандуюць свае маразматычныя думкі на старонках гарвыканкамаўскіх газецёнак, якія жывуць на нашыя грошы.

Даведка:

Нарадзіўся ў сям'і служачых. З 1928 сям'я пражывала ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны, у 1942 Алесь Адамовіч, вучань сярэдняй школы, - сувязны, з 1943 - баец партызанскага атрада імя Кірава 37-й брыгады імя Пархоменка Мінскага злучэння. У 1944-1945 па накіраванню ЦШПД - студэнт Ленінагорскага горна-металургічнага тэхнікума (Алтайскі край). У 1945 вярнуўся ў Беларусь, экстернам сдаў экзамены за сярэднюю школу. У 1945-1950 вучыўся на філалагічным факультэце БДУ, у 1953 скончыў аспірантуру пры універсітэце і працаваў там жа на кафедры беларускай літаратуры. У 1954-1962 і з 1967 - навуковы супрацоўнік, у 1976-1983 - загадчык сектара літаратурных узаемасувязей Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1962-1966 вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве, у 1964-1966 выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным унівесітэце. З 1966 зноў працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. У 1982 у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1987 - дырэктар навукова-даследчага Інстытута кінамастацтва ў Маскве. Народны дэпутат СССР (1989). Член-карэспандэнт АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Член СП СССР (з 1957). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989.

Зміцер КУРС

Пакінуць каментар

Рэгіянальныя навіны


Беларусь і сьвет


Блогі


© Belarda.org, 2007-2010
Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Свiслач, Светлагорск, Смалявічы