Нафтахімічная прамысловасць.
ААТ "Белшына"
Беларускі шынны камбінат ААТ "Белшына" - адно з найбуйных прадпрыемстваў у Еўропе, якое выпускае больш 180 тыпаразмераў шын для легкавых, грузавых, вялікагрузных аўтамабіляў, будаўніча-дарожных і пад'ёмна-транспартных машын, электратранспарту, аўтобусаў, трактароў і сельскагаспадарчых машын.
Каля 90 % шын, выпусканых на камбінаце, з'яўляюцца радыяльнымі. Усе віды прадукцыі (пнеўматычныя шыны) абароненыя патэнтамі па двух параметрам: канструкцыя і знешні выгляд.
Беларускі шынны камбінат ААТ "Белшына" падтрымлівае дзелавыя адносіны з 44 краінамі, асноўны знешнегандлёвы партнёр прадпрыемства - Расія. Звыш 60 % прадукцыі якая пастаўляецца на экспарт рэалізуецца там.
ААТ "Беларусьгуматэхніка"
ААТ "Беларусьгуматэхніка" - адно з найбуйных прадпрыемстваў горада.
Прадпрыемства з'яўляецца шматпланавым, на ім вырабляецца больш двух з паловай тысяч найменняў вырабаў, якія ў асноўным з'яўляюцца камплектавалымі для аўтамабілебудавання і трактарабудавання. Гэта шырокі спектр фармавых гумовых вырабаў (абшэўкі, кольцы, ушчыльненні, амартызатары), розныя віды рукавоў, канвеерная стужка, пласціна гумовая, вырабы з поліурытана і інш.
ААТ “Бабруйскі гідролізны завод”
Бабруйскі гідролізны завод - адно з найстарэйшых прадпрыемстваў гідролізнай прамысловасці, першынец мікрабіялагічнай прамысловасці ў Беларусі.
Прадпрыемства выпускае: спірт этылавы рэктыфікаваны тэхнічны, дрожджы кармавыя, двухвокіс вуглярода вадкі, лігнапродукцию, дэнатурыраванную спіртазмяшчальную прадукцыю. Аказвае паслугі па перапрацоўцы спірту-сырца з атрыманнем спірту этылавага рэктыфікаванага вышэйшай ачысткі і маркі "Экстра".
На канец 2007 года на прадпрыемстве працавала 530 чалавек.
Машынабудаўнічая прамысловасць.
ААТ "ТАіМ"
Адкрытае акцыянернае таварыства па вытворчасці тармазнай апаратуры і механізмаў (ААТ "ТАіМ") з'яўляецца спецыялізаваным прадпрыемствам па выпуску тормазаў і тармазных механізмаў для грузавых аўтамабіляў тыпу МАЗ, КРАЗ і інш., аўтапрычэпаў, трактароў, і прычэпаў сельгасмашын.
Гісторыя ААТ "ТАіМ" пачынаецца з 1961 года.
Асноўнымі спажыўцамі прадукцыі ААТ "ТАіМ" з'яўляюцца РУП "БелаўтаМАЗ", РУП "Мінскі трактарны завод", ПА "Гомсельмаш", ААТ "Беларусьгуматэхніка", РУП "Магілёўтрансмаш", ААТ "Бабруйскаграмаш", завод "Амкадор-Ударнік", Мінскі завод колавых цягачоў, завод "Нёман" і інш. Абнаўленне прадукцыі складае штогод больш 30%. Сертыфікаваная прадукцыя складае 30%.
РУП "Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў"
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў" уваходзіць у склад аб'яднання "Мінскі трактарны завод". Завод спецыялізуецца на выпуску прадукцыі для зборачнага канвеера ПА "МТЗ".Выпускае больш 500 найменняў дэталяў і запасных частак да трактароў МТЗ.
ААТ "Бабруйскі машынабудаўнічы завод"
Адкрытае акцыянернае таварыства "Бабруйскі машынабудаўнічы завод" - адзінае спецыялізаванае прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь па вытворчасці цэнтрабежных помп для нафтаперапрацоўчай, нафтахімічнай, горназдабыўной, металургічнай, цэлюлозна-папяровай, энергетычнай, цэментавай прамысловасці, а таксама для перапампоўвання чыстай вады і сцёкавых вадкасцяў на прадпрыемствах водазабеспячэння. Апроч асноўнай прадукцыі завод вырабляе таксама чыгунныя злучальныя часткі для вадаводаў, люкі, печкавую арматуру і іншыя віды ТНС, чыгуннае і сталёвае ліццё.
Прадпрыемства заснавана ў 1898 году, на вытворчасці цэнтрабежных помп спецыялізуецца з 1951 г.
Завод з'яўляецца першым прадпрыемствам Магілёўскай вобласці, вырабу якога (нафтавай помпе 5НС 6x8) быў прысвоены дзяржаўны "Знак якасці".
Завод мае рэпутацыю стабільнага экспартна-арыентаванага прадпрыемства. Каля 80% прадукцыі пастаўляецца ў краіны СНД, Еўропы, Азіі, Блізкага Ўсходу і Афрыкі. Сярод партнёраў завода - РАО "ЕЭС Расіі", РАО "Газпром", найбуйныя нафтаперапрацоўчыя і нафтахімічныя кампаніі.
ААТ "Бабруйскаграмаш"
ААТ "Бабруйскаграмаш" спецыялізуецца на выпуску прычапной і навясной сельскагаспадарчай тэхнікі. Выпускае звыш 40 найменняў тэхнікі для ўнясення арганічных і мінеральных угнаенняў, нарыхтоўкі, захоўванні і раздачы кормаў, перавозкі сельскагаспадарчых грузаў. Сёння больш траціны вырабленай прадукцыі прадпрыемства адпраўляе на экспарт. Галоўным спажыўцом выпусканай тэхнікі ў апошняе дзесяцігоддзе з'яўляецца Расія.
ААТ “Бабруйсксельмаш”
Прадпрыемства выпускае: касілкі (КС-Ф-2,1 Б-4, КДС -4,0), бараны (БПТД, БПТД – 3– 7, БНД – 1,8), прычэпы (ПСТ – 7, ПСН).
Вялікае значэнне на прадпрыемстве прыдаецца ўдзелу ў сельскагаспадарчых выставах, якія праводзяцца ў Беларусі і за яе межамі, дзе экспануюцца ўзоры завадской прадукцыі і, як правіла, заключаюцца дагаворы на пастаўку гэтай тэхнікі.
На сельскагаспадарчай міжнароднай выставе, якая праводзілася ў 2005 г. ў г. Нові Сад (Чарнагорыя), прадукцыі завода былі прысуджаны “Большая Золотая медаль” і “Малая Серебряная медаль”.
Асноўнымі партнёрамі-пакупнікамі з’яўляюцца Беларусь, Расія, Ўкраіна, Малдова, Казахстан, Фінляндыя, Чэхія, наладжваюцца сувязі з Румыніяй. Маюцца перадумовы аб сумеснай рабоце з сусветнавядомай фірмай у Італіі, якая з’яўляецца манапалістам па выпуску сельгастехнікі.
ААТ “Спецаўтатэхніка”
Асноўным відам прадукцыі прадпрыемства з’яўляюцца прычэпы і полупрычэпы(САТ-118, САТ-14, САТ-24, САТ-110 і іх мадыфікацыі).
Прадпрыемства аснашчана абсталяваннем для тэрмічнай апрацоўкі, абсталяваннем для халоднай апрацоўкі ліставога і сартавога металлу, электра і газазварачным абсталяваннем.
ААТ “Бабруйскі рамонтна-механічны завод”.
Бабруйскі рамантна-механічны завод быў створаны 6 студзеня 1965г. на базе майстэрань Бабруйскага леспрамгаса.
У цяперашні час завод вырабляе лесавозныя прычэпы-роспускі, выпускае тавары народнага спажывання: спружыны, спружынныя блокі для мяггкай мэблі, матрацы, а таксама ў невялікай колькасці робіцца рамонт рухавікоў і каробак перадач.
Дрэваапрацоўчая прамысловасць.
ААТ "ФанДАК"
Адкрытае акцыянернае таварыства "ФанДАК" - прадпрыемства з 75-гадовай гісторыяй. Сёння ААТ "ФанДАК" - шматгаліновае прадпрыемства, вытворчы цыкл якога пачынаецца з нарыхтоўкі драўніны і раздзелкі дрэваў, выпуску таварных піламатэрыялаў, фанеры, мэблевых шчытоў, сталярнай пліты, вырабаў дрэваапрацоўкі, дзвярных блокаў і сканчаючы вытворчасцю мэблі.
ЗАТ «Бабруйская мэблевая фабрыка»
Бабруйская мэблевая фабрыка імя Халтурына - адно з першых прадпрыемстваў, пабудаваных у гады першай пяцігодкі па плане індустрыялізацыі краіны. Сёння прадпрыемства выпускае больш 530 найменняў вырабаў. Прадукцыя паступае на ўнутраны і знешні рынак: у Нямеччыну, Галандыю, Англію, Францыю, Расійскую Федэрацыю, Украіну, Казахстан і іншыя краіны.
Харчовая прамысловасць.
СЗАТ "Піваварная кампанія Сябар"
Сумеснае закрытае акцыянернае таварыства "Піваварная кампанія "Сябар" - гэтае сумеснае амерыканска-беларускае прадпрыемства, створанае ў 2004 году. На сёння - гэта самы буйны інвестыцыйны праект з удзелам замежных фундатараў, рэалізуемы ў Магілёўскай вобласці.
Пачаўшы вытворчасць і разліў піва на абноўленым заводзе ў Бабруйску ў кастрычніку 2005 года, кампанія "Сябар" ужо па вынікам траўня 2006 года выйшла на другое месца па аб'ёмах вытворчасці піва ў Рэспубліцы Беларусь.
ААТ "Чырвоны харчавік"
Адкрытае акцыянернае таварыства "Чырвоны харчавік" - найстарэйшае прадпрыемства кандытарскай прамысловасці Рэспублікі Беларусь, яго гісторыя пачынаецца з 1870 года. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці пасціламармеладных вырабаў, халвы, касача, дражэ, цукерак і.г.д. Асартымент прадукцыі налічвае больш 120 відаў. Вытворчыя магутнасці прадпрыемства дазваляюць выпускаць больш 19 тысяч тон кандытарскіх вырабаў у год.
ААТ "Чырвоны харчавік" пастаўляе сваю прадукцыю ў Расію, Прыбалтыку, ЗША, Ізраіль і Нямеччыну, мае свае гандлёвыя прадстаўніцтвы ў гарадах Масква і Санкт-Пецярбург.
ААТ "Бабруйскі мясакамбінат"
Бабруйскі мясакамбінат быў заснаваны ў 1931 году на базе бойні,якая працавала з 1905 года. Сертыфікаваная прадукцыя займае ў аб'ёме вытворчасці больш 40 %.
Вытворчыя магутнасці прадпрыемства дазваляюць штогод выпрацоўваць 5000 тон мяса, 5500 тон каўбасных вырабаў, 1500 тон мясных паўфабрыкатаў.
ОАО «Бобруйский комбинат хлебопродуктов»
Філіял РУПП «Магілеўхлебпрам» Бабруйскі хлебазавод. Вытворчыя магутнасці прадпрыемства: 40 тон хлебабулачных вырабаў, 10 тон батонаў і булак, 25 тон хлеба, 1,5 тоны кандытарскіх вырабаў, 300-400 кг тартоў пірожных ў суткі. Цэха хлебазавода знаходяцца на чатырох пляцоўках.
УКВП "Бабруйскі завод напояў"
Унітарнае камунальнае вытворчае прадпрыемства "Бабруйскі завод напояў".
Асноўная дзейнасць прадпрыемства звязана з абарачэннем (за выключэннем рознічнага гандлю) алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі. Асартымент выпусканай прадукцыі абнаўляецца штогод.
ААТ "Бабруйскі завод вінаградных напояў"
Завод быў арганізаваны 18 траўня 1897 году і насіў назоў казённага віннага склада (завода). У цяперашні час на заводзе працуе 75 чалавек.
Лёгкая прамысловасць
ААТ "Бабруйсктрыкатаж"
Прадпрыемства бярэ пачатак з стварэння ў 1929 году Бабруйскай ткацка-прамысловай талакі ім.Крупскай. Сённяшнее становішча прадпрыемства характаразуецца не высокай рэнтабельнасцю. Прадпрыемства мае сертыфікат адпаведнасці СТБ ИСО 9001-2001. Гэта можа дазволіць у больш поўным фармаце выйсці на краіны далёкага замежжа.
КУП "Легпрамразвіццё"
Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Легпрамразвіццё"спецыялізуецца на выпуску спецвопраткі і пластмасавых вырабаў, вырабе ліццёвых прэс-форм для ліцця палімераў пад ціскам. Асартымент прадукцыі з пластмасы ўключае наборы для ванных пакояў, аксэсуары для кухні, садовы інвентар. Швейны цэх выпускае спецвопратку - гарнітуры, курткі, камбінезоны, халаты, уцяпляльнікі.
Прадукцыя прадпрыемства выкарыстоўваецца буйнымі кампаніямі нафтагазавай і перапрацоўчай прамысловасці.
На канец 2007 года на прадпрыемстве працавала 640 чалавек.
ААТ "Бабруйскі гарбарны камбінат"
Пастаўляе сваю прадукцыю абутковым прадпрыемствам Рэспублікі Беларусь. Мае сертыфікат адпаведнасці, што адпавядае міжнародным стандартам серыі ИСО. На камбінаце распрацаваная і дзейнічае палітыка якасці, нямала робіцца па абнаўленні асартыменту прадукцыі.
ААТ "Бабруйская абутковая фабрыка".
Бабруйская абутковая фабрыка была створана на базе майстэрні індывідуальнага пашыву абутку, якая пачатку сваю дзейнасць у кастрычніку 1944 года.
Сёння на фабрыцы існуе структура вытворчасці, якая складаецца з чатырох цэхаў. Кожная вытворчасць (цэх) маюць абсталяванне, здольнае забяспечваць выпуск прадукцыі ад пачатковай стадыі (раскроя) да канчатковай стадыі (гатовай прадукцыі).