24/12/2008 14:16
Па словах намесніка старшыні гарвыканкама М. Кавалевіча горад гатовы да святкавання Каляд і Новага года.
24/12/2008 14:00
Гарадскі тэлевізійны канал "Скіф Бабруйск" выйдзе ў эфір 31 снежня. Вяшчанне пачнецца ў 23.55 з трансляцыі навагодняга віншавання прэзідэнта. У 0 гадзін 3 хвіліны 1 студзеня з Новым годам бабруйчан павіншуе старшыня гарвыканкама.
24/12/2008 13:21
Былы кіраўнік канцэрну “Белнафтахім” Аляксандар Бароўскі вызвалены з Бабруйскай калоні на падставе ўказу кіраўніка дзяржавы пра ягонае памілаваньне, паведаміў агенцтву “Інтэрфакс-Захад” ягоны адвакат Зьміцер Гарачка, спаслаўшыся на інфармацыю, атрыманую ў сям’і Бароўскага.
24/12/2008 13:09
В Бобруйске была прервана общественная новогодняя благотворительная акция "От сердца к сердцу". Указание о запрете поступило из горисполкома.
19/12/2008 13:31
Бабруйская каманда КВЗ "Проект Абсурда", якая прадстаўляе БФ БДЭУ трапіла ў "Еўралігу КВЗ".
19/12/2008 12:31
Районная газета "Трыбуна працы" опубликовала портреты задолжавших государству продавцов спиртосодержащих жидкостей с указанием их анкетных данных и адресов.
18/12/2008 14:57
"Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў", "Чырвоны харчавік", "Белшына","Гарбарны камбінат" і "Славянка" увайшлі ў спіс 162 прадпрыемстваў Беларусі, што забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і «іншыя важныя дзяржаўныя патрэбнасці».
18/12/2008 14:54
Алімпійскі чэмпіён Пекіна цяжкаатлет Андрэй Арамнаў прызнаны найлепшым спартоўцам Беларусі 2008 году.
18/12/2008 13:28
16 студзеня моладзевая зборная Беларусі (да 20 год), асноўны склад якой выступае за бабруйскі "Шыннік" перамагла зборную Францыю з лікам 8 - 2. А 17 студзеня перамаглі Славенію з лікам 7 - 2. Гэта ўжо трэцяя запар буйная перамога нашых хакеістаў на чэмпіянаце.
18/12/2008 13:13
Ідучы на сустрэчу пажаданням "працоўных" 4 снежня Магілёўскі аблвыканкам выдаў распараджэнне № 323-р у адпаведнасці з якім 31 снежня 2008 года і 6 студзеня 2009 года дазваляецца продаж алкагольных напояў у Бабруйску пасля 21.00.