Пасёлак Чарапічны – звычайны цынізм або «государство для народа»
У LiVEJOURNAL блогу грамадскага і палітычнага дзеяча Аляксандра Чыгіра з’явіўся рэпартаж: Пасёлак Чарапічны – звычайны цынізм або «государство для народа». Бабруйск: рэгіяналны партал, далучаецца да прапановы аўтара: “распаўсюдзіць звесткі аб пакутах на якія выраклі бабруйскія чыноўнікі сямідзесяцігадовую жанчыну - ветэрана працы. Ды і не толькі яе, але і шматлікіх жыхароў пасёлка Чарапічны”
Калі прыязджаю ў пасёлак Чарапічны (адзін з раёнаў Бабруйска), ўзнікае адчуванне, што трапляю на тэрыторыю баявых дзеянняў. Тут “гаспадары Бабруйска” мэтанакіравана знішчаюць грамадзян.
Менавіта тут разумееш, што на практыцы азначае лозунг «государство для народа»
Прапаную шэсць сюжэтаў з пасёлка “Чарапічны”, тэрыторыі, якая ўваходзіць ў “Сильную и процветающую Беларусь”, “Государство для народа”
Сюжэт першы: Антысанітарыя.
Несанкцыянаваны сметнік тут знаходзіцца не адзін год! Гэты здымак я зрабіў яшчэ да новага года.

Так сметнік выглядае сёння.

Пры гэтым экалагічная служба штрафуе жыхароў пасёлка, калі ля дома знойдзе некалькі паперак. Адзін з жыхароў Чарапічнага атрымаў штраф у памеры 66 тыс рублёў, за дзьве плястыкавыя бутэлькі ля плота.

Судзячы па надпісе на кантэйнеры, за сметнік адказвае ЖЭУ № 9
Сюжэт другі. Выгоды на вуліцы.
Так выглядае новая прыбіральня, яе будавалі для жыхароў баракаў (уласнасць гарадскіх камунальных служб).

Тут з небяспекай для жыцця спраўляюць натуральныя патрэбы жыхары баракаў.

Сюжэт трэці. "Грошы ня маюць паху".
Пабудова даху гэтага дому абыйшлася ў 2004 году ў 6,5 тыс даляраў ЗША, “аперацыяй” па засваенні грошай займалася гарадское камунальнае прадпрыемства «Спутник» і асабіста намеснік главы адміністрацыі Першамайскага раена спадар Радзіеўскі. Кажуць, што ў гэты час ён рамантаваў уласнае лецішча.

Калі гаспадыня дома абурылася, кошт даху “апусцілі” да 4 тыс даляраў ЗША. Па ацэнках экспертаў (суседзяў) кошт гэтага аб'екта ў раёне 700 даляраў ЗША.
Сюжэт чацьвёрты: Пакуты шматдзетнай сям'і.
Страх перад будучыняй прымушае бабруйскіх чыноўнікаў змагацца з дзецьмі. Ніна Віктараўна -бабуля, можна сказаць старэйшая ў шматдзетнай сям'і. У яе доме, агульнай плошчай 72 кв.м пражывае, 12 чалавек з іх 8 – гэта дзеці (у камеры папярэдняга зняволення ўмовы будуць лепей).

Дачка Ніны Віктараўны, Аксана – маці шасці дзяцей, стаяла ў чэрзе на атрыманне кватэры з 1993 года. Аднак шляхам махінацый і маніпуляцый бабруйскія чыноўнікі выкінулі яе з чаргі на атрыманне жылля. Каму дасталась яе квартэра можна толькі здагадывацца.

Сёння дзеці вымушаны жыць ў пакоях па 3-4 чалавекі, пад пагрозай атручвання ўгарным газам. Бо на рамонце печкі ў гэтым доме камунальная служба кожны зарабляе грошы.
Сюжэт пяты: Праўды няма!
Мінулым летам, ад аднаго знаёмага пачуў наступную думку: «Калгасніка пазбавілі яго самога галоўнага права. Правы – выкрасці! Раней ішоў ён у калгас на працу ў надзеі выкрасці што небудзь, а што можна выкрасці ў калгасе сёння! Усё ўжо раскралі начальнікі!»

Такім чынам раскраўшы ўласныя гаспадаркі. Калгаснае начальства паквапілася на ўласнасць грамадзян. У фермера Мікалая з пасёлка Чарапічнага, знікла карова! Праз некаторы час ён пабачыў яе ў статку кароў саўгаса «Кисілевічы». Яго карова прыкметна адрознівалася ад калгасных кароў па выглядзе і вазе. Пашукаўшы праўду ў Бабруйску і Магілёве, Мікалай спрабуе знайсці справядлівасць у Мінску, на суды ён ужо выдаткаваў больш 1 мільёна рублёў. Пры гэтым адзначае: “Тут праўды няма, ды і ў Мінску яе не буде! Няма праўды пры гэтай ўладзе, а як жыць без праўды!
Сюжэт шосты: "Калі не залечым, то замарозім".
Учора на прыпынку пачуў гутарку двух пажылых жанчын. Адна дзялілася інфармацыяй аб тым, што ва ўстановы аховы здароўя Бабруйска паступіла нейкае тайнае распараджэнне Лукашэнкі, каб не лячылі пенсіянераў, бо вельмі шмат выдаткаў на выплату пенсій. Звычайныя плёткі, падумаў я, але да чаго трэба было давесці людзей, каб такія думкі ўзнікалі.
Калі сёння быў у Ганны Яхімаўны Кукскаўзен (аб яе лёсе я ўжо пісаў тут http://ales-chyhir.livejournal.com/7061.html ), то зразумеў, што сённяшнія ўлады ў РБ, жывуць па прынцыпе "ёсць чалавек ёсць праблема, няма чалавека няма праблемы".
Становішча Ганны Яхімаўны яшчэ больш пагоршылася. У яе адключылі электрычнасць! На Каляды, прыехалі з “Электрычных сетак” і павіншавалі з Новым годам! Зараз яна жыве пры свечках!

Тэмпература паветра ў хаце не паднімаецца вышэй 10 градусаў.

Ганна Яхімаўна адзначае " Дзякуй Богу, што я не баюся халадоў, інакш ужо доўно замёрзла бы
Сёння я і мае сябры дапамаглі суседзям Ганны Яхімаўны арганізаваць збор подпісаў пад зваротам у выканкам каб іх суседцы прадставілі жыллё тыпавых спажывецкіх якасцяў, што прадугледжана артыкулам 38 Жыллёвага кодэкса РБ.

Лічу, што праз тыдзень перададзім гэты зварот па прызначэнні.
Заклікаю ўсіх людзей добрай волі па магчымасці распаўсюдзіць звесткі аб пакутах на якія выраклі бабруйскія чыноўнікі сямідзесяцігадовую жанчыну - ветэрана працы. Ды і не толькі яе, але і шматлікіх жыхароў пасёлка Чарапічны, што ў горадзе Бабруйске – «в государстве для народа»!
P.S. Перадрук гэтага матэрыялу і яго тыражаванне толькі вітаюцца.
Крыница: http://ales-chyhir.livejournal.com/8630.html
Каментары
Macrovision
Марго, Вы зь якой клінікі зьбеглі? 15:04, 01/02/2008
guru
Марго - разделять взгляды Гитлера и Гебельса и продолжать жить в стране где каждый четвертый положил голову на борьбу с фашизмом. По меньшей мере стыдно. Таких как ты любят в Иране и подобных им странам. Езжай туда. Дышать и в правду стало бы легче. 00:45, 01/02/2008
Марго
Правильно не "разумеешь"! господин Чигирь - это заслуженный артист Бобруйска. два года назад прикавался к столбу у Исполкома и за это пять штук американских баксов от заокеанских хозяев получил! А тут людей ему жалка стала. Пусть прадаст свой Мерседес и раздаст этим дабравольно опустившимся! Так нет чигирю опять скандал нужен для этого он и обливает перед дядей сэмом свою родину и народ. Будь мая воля ябы всех этих бамжей в крематорий отправила с такими как чигирь на пару! Дышать бы стала легче. 18:34, 31/01/2008
Macrovision
Не разумею, навошта займацца гэтымі людзьмі, якія захраслі ў гаўне да такой ступені, што ня здольныя ўзьняць голаў... Гэтыя "чарапічнікі" вартыя такіх адносінаў да сябе, бо самі так да сябе ставяцца! Даруй, гэта ня людзі, гэта сьвіньні, калі НАВАТ ТАКІЯ варункі жыцьця не падштурхоўваюць іх да пратэсту, дык значыць яны заслугоўваюць яшчэ горшага... Магчыма, Алесь, у цябе вялікае сэрца... Маё, мусіць, меншае - такіх людзей я ў сваё сэрца не дапускаю... 14:40, 31/01/2008