Антон Астаповіч: “Стан Бабруйскай крэпасці выклікае найбольшы непакой адмыслоўцаў”.
Старшыня рэспубліканскай рады ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч, пад час наведвння Бабруйскай крэпасці адзначыў, што стан гэтага аб’екта выклікае найбольшы непакой адмыслоўцаў.
Характэрна, што самы цяжкі ўдар “Крэпасць” перанесла не падчас сусветных войнаў, а ў 1950-60-я гады. Тады вайскоўцы знішчылі ўсе вонкавыя фартыфікацыйныя пабудовы, валы, бастыёны. Сёньня застаўся толькі 8-мы палігон уздоўж Бярэзіны, рэшткі ўмацаваньня «Фрыдрых Вільгельм», форт Апермана і шэраг казармаў.
«Самае страшнае,— распавядае Антон Астаповіч, — што ў мясцовых уладаў няма агульнай канцэпцыі ў дачыненьні да гісторыка-культурнай каштоўнасьці 2-й катэгорыі. Аб’екты Бабруйскай крэпасьці распрадаюцца нават без аўкцыёну і за гэтымі супрацьзаконнымі дзеяньнямі няма аніякага кантролю. Напрыклад, летась я размаўляў з прадпрымальнікам, які выкупіў у гарвыканкама казарму за 50 тыс. рублёў!».
Дадамо, што улетку на тэрыторыі крэпасьці быў адчынены найвялікшы ў Беларусі ўльтрасучасны лядовы палац, што, па словах экспэртаў, таксама ёсьць парушэньнем гісторыка-культурнага заканадаўства.
Бабруйск: рэгіянальны партал.