Зграя галодных сабак ледь не загрызла дзяўчыну
Калі 20-гадовую Таццяну прывезлі ў рэанімацыю, на ёй у літаральным сэнсе не было твара. Руку дзяўчыны прыйшлося ампутаваць. Зараз стан дзяўчыны вельмі цяжкі. Дагэтуль яна не прыйшла ў прытомнасць.
Каля двух гадзін ночы Тацяна вярталася дахаты. Нечакана на яе напала цэлая зграя сабак. Таня з дзяцінства вельмі баіцца сабак. Яна нават не змагла ўцячы - страх паралізаваў яе.
- Я такога ніколі не бачыў! Яны яе грызлі, я закрычаў - яны ўцяклі, - распавядае Ігар Глушак, які праходзіў паблізу і адагнаў ад дзяўчыны сабак.
У Бабруйску, гэта не першы факт нападзення сабак на людзей. Мясцовыя жыхары гавораць, што дзесятак, а то і больш сабак кожны вечар выходзяць паляваць на людзей з тэрыторыі былога чарапічнага завода.
Бабруйск: рэгіянальны партал. Па матэрыялах “ОНТ”.