Карупцыя несмяротна!
Начальнік УЎС бабруйскай гарвыканкама А. Царук распавёў аб карупцыі ў Бабруйску Па яго словах у 2008 годзе з 124 зарэгістраваных у Бабруйску злачынстваў па эканамічнай лініі, выяўлена 35 карупцыйных.
Восем з якіх - крадзяжы шляхам злоўжывання службовым становішчам, два - легалізаванне матэрыяльных каштоўнасцяў, здабытых злачынным шляхам, пяць - злоўжыванне ўладай і службовым становішчам, восем - службовая падробка, сем - атрыманне хабару, пяць - прапанова хабару.
Сярэдні памер выяўленых хабараў склаў 4 420 даляраў ЗША. Супрацьпраўнымі дзеяннямі службовых асобаў пры здзяйсненні карупцыйных злачынстваў нанеслі шкоду дзяржаве на 1,2 млрд. рублёў.
Найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў выяўлена ў сферах будаўніцтва (13), прамысловасці (7), гандлю (5), органах дзяржаўнага кіравання (4), адукацыі (3), лясной гаспадаркі (3).
Бабруйск: рэгіянальны партал. Па матэрыялах газеты: «Коммерческий курьер»