Лічыльнікі ўліку вады, як сродак узбагачэння асобных бабруйскіх чыноўнікаў
У Бабруйску поўным ходам ідзе чарговая агітацыйная кампанія "Стаўце лічыльнікі ўліку вады" Бабруйскія чыноўнікі, так захапіліся чарговай кампаніяй, што змянілі лозунг " Политику президента одобряем и поддерживаем " на " Водомеры в доме – рациональное использование воды и семейного бюджета ".

Такое адчуванне, што наша чынавенства толькі і цікавіць сямейны бюджэт простых грамадзян.

Лічыльнікі вады сталі тэмай нумар адзін афіцыйнага рупара гарвыканкама газеты "Бабруйскае жыццё". У сённяшнім нумары, цэлая паласа прысвечаная гэтай не значнай на першы погляд праблеме.
Усё вельмі проста! Лічыльнікі ўліку вады, гэта адзін з спосабаў "адносна сумленнага" адбору грошай у грамадзян. як паведамляе БелПАН: "Супрацоўнікамі ЎЎС Магілёўскага аблвыканкама ў Бабруйску ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні чыноўніка камунальнага прадпрыемства. Чыноўнік на працягу года шляхам занясення фіктыўных дадзеных у акты прыёму і здачы работ па ўсталёўцы індывідуальных прыбораў уліку і расходу вады ў кватэрах грамадзян здзейсніў крадзеж 35 млн. рублёў". http://naviny.by/rubrics/criminal/2007/08/16/ic_articles_123_152326/
Відавочна, што пракруціць такую афёру ў адзіночку, практычна немагчыма. Тым больш незразумела нездаровая зацікаўленась у гэтай праблеме тых, хто асабліва не забіваў сабе галаву думкамі аб выгодзе звычайных бобруйчан.
На пачатак жніўня ў Бабруйску лічыльнікамі ўліку вады абсталявана 10300 кватэр. На сегоднишний дзень усталёўка лічыльнікаў ідзе сямімільнымі крокамі. Па словах намесніка дырэктара прадпрыемства "Водоканал" А. Аўрамчыка, у дзень у сярэднім усталёўваюць каля 90 лічыльнікаў.
Максім Запрудны. Спецыяльна для Бабруйск: рэгіянальны партал.