23/01/2009 16:40
Нагадаем, нядаўна амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка заявіў, што на сустрэчы Аляксандра Лукашэнка і Дзмітрыя Мядведзева ў лютым у Маскве будзе вызначаны новы кошт на пастаўкі расейскага газу ў Беларусь.
23/01/2009 16:36
Перарэгістрацыя сродкаў масавай інфармацыі, якая прадугледжаная законам "Аб СМІ", што бліжэйшым часам набывае сілу, будзе праводзіцца па заяўным прынцыпе. Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Ўладзімір Русакевіч.
23/01/2009 16:26
Беларускія эколагі сцвярджаюць, што ласосевыя праходзяць на нераст па Віліі. Калі яны змогуць гэта даказаць, Беларусь зможа прэтэндаваць на квоту па адлове рыбы ў Балтыцы.
23/01/2009 16:22
“На 1 студзеня залатавалютныя рэзэўры (…) у міжнародным вызначэньні склалі 3061 мільён даляраў. Цягам студзеня яны паменшыліся з улікам міжнародных крэдытаў, якія мы атрымалі, на 100 мільёнаў дяляраў. Іх ровень застаецца прыкладна на роўні пачатку году”, — паведаміў журналістам намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Павал Калаўр.
23/01/2009 16:16
“З улікам прагнозных парамэтраў цэнаў на нафту мы палічылі магчымым усталяваць са студзеня цану на газ для унутраных прамысловых спажыўцоў у памеры 5 за 1 тысячу кубамэтраў”, — паведаміў ён.
22/01/2009 17:30
У Беларусі вываз банкамі наяўнай замежнай валюты ў студзені-лістападзе 2008 года ўзрос у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года ў 2,1 раза да 1,216 млрд дал.
22/01/2009 17:28
Мінскі гарадскі суд асудзіў траіх злачынцаў за забойствы, здзейсненыя на працягу 20 гадоў у Мінску і ў Гродзенскай вобласці з мэтай завалодання грашовых сродкаў і маёмасці грамадзян.
22/01/2009 17:24
Што тычыцца разьвіцьця адукацыі ў Беларусі, то я надзвычай пільна сачыў за ёй ад пачатку сваёй працы амбасадарам ў Менску ў 1990-х і далей. Сёньня таксама ня страціў цікавасьці да таго, што адбываецца ў гэтай сфэры.
22/01/2009 17:21
Парламент Беларусі разгледзіць пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі 2 красавіка. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Іваноў.
22/01/2009 17:17
У школах Беларусі адчуваецца недахоп падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па шэрагу прадметаў. Такую заяву зрабіў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў на калегіі Мінадукацыі.