21/01/2009 14:59
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 21 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляру павялічыўся на 10 рублёў і склаў 2 тысячы 675 рублёў.
21/01/2009 13:38
Самая вялікая розніца паміж старымі і новымі коштамі ў новым годзе чакаецца ў кампаніі Volvo — яшчэ ў канцы снежня яе прадстаўнікі паведамілі аб планаваным павелічэнні коштаў на легкавыя аўта і пазадарожнікі на 10-15%, піша marketing.by.
21/01/2009 13:35
-- Міністэрства эканомікі не надта адказвае за прадуманасць сваіх дзеянняў. Тое, што яны кажуць - дэзінфармацыя. Нават недасведчаны беларус разумее, што кошты не павінны былі вырасці. Апроч як калі ісці ад дэвальвацыі рубля. Калі б сказалі, што паколькі рубель дэвальваваўся на 25%, дык і кошты на столькі ж уздымаем, усё было б зразумела. А так, да заявы Мінэканомікі я сур'ёзна не стаўлюся.
21/01/2009 13:31
У найбліжэйшыя дні плянуецца сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Ўкраіны. На ёй будуць аформлены дамоўленасьці, якія дасягнуты падчас перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі ў Чарнігаве.
21/01/2009 13:26
У Беларусі арыштаваны былы кіраўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Анатоль Грамовіч. Яму інкрымінуецца стварэнне і ўдзел у буйной злачыннай арганізацыі, якая налічвае некалькі дзесяткаў чалавек.
21/01/2009 13:17
Арыштаваны былы начальнік аддзела ўласнай бяспекі Генпракуратуры Беларусі. Яго абвінавачваюць у хабарніцтве.
20/01/2009 12:42
Кошты на прыродны газ для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі з 1 студзеня павялічаныя на 9,8%.
20/01/2009 11:03
Спявак стаў пераможцам праекту «ЕўраФэст» - нацыянальнага адборачнага тура «Еўрабачання».
20/01/2009 10:56
Грузавы аўтамабіль МАЗ з жалезным ломам сутыкнуўся з тралейбусам у Мінску каля станцыі метро "Магілёўская". У выніку, і грузавік і тралейбус аказаліся на тратуары каля ўвахода на станцыю. Пацярпелі пяць чалавек-пасажыраў, яны былі дастаўленыя ў бальніцу.
20/01/2009 10:50
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння здзейсніць рабочы візіт ва Ўкраіну. У Чарнігаве ён правядзе перамовы з украінскім прэзідэнтам Віктарам Юшчанкам. Па іх выніках чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.