02/12/2008 13:38
Група экспэртаў Усясьветнага банку сёньня пачне працу ў Менску з мэтай ацэнкі бягучай макраэканамічнай сытуацыі ў Беларусі.
02/12/2008 13:35
Расейскі прэміер Уладзімер Пуцін падпісаў распараджэньне аб праектаваньні і будаўніцтве другой чаргі Балтыйскай нафтаправоднай сыстэмы БТС-2.
01/12/2008 14:06
Загадам кіраўніка дзяржавы вырасьце ўласны капітал банку, які спэцыялізаваўся на працы з аграрным сэктарам. Гэта дазволіць утрымаць на нагах праблемны банк і самы праблемны сэктар гаспадаркі.
01/12/2008 13:32
Сёньня – Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Дарэчы, гэты дзень адзначаецца ўжо 20-ы раз. У 1988 годзе міністры аховы здароўя многіх краінаў сьвету заклікалі да сацыяльнай цярплівасьці і пашырэньні інфармацыі па ВІЧ–СНІД.
01/12/2008 13:28
Канцэрн "Белнафтахім" з 1 снежня на 9,7-10,1% знізіў рознічныя кошты на бензін.
01/12/2008 13:23
Нягледзячы на "некаторыя паляпшэнні", выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЕ. Пра гэта гаворыцца ў выніковым дакладзе Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ па ацэнцы парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 28 верасня сёлета.
01/12/2008 13:18
Заплянаванае на сёньня паседжаньне вышэйшага Дзяржасавету так званай Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі, у рамках якога ў Маскву мусіў прыляцець Аляксандар Лукашэнка, сарвана.
27/11/2008 14:11
За год колькасць жыхароў знізілася на 19 тыс. чалавек. Такія звесткі падае Белстат.
27/11/2008 13:29
Як дазнаўся «Белорусский партизан», ніякага інсульту ў скандальна вядомага палкоўніка Дзьмітрыя Паўлічэнкі няма.
27/11/2008 13:24
Случчакі трымалі фронт працягласьцю 60 км па лініі Капыль — Цімкавічы — Вызна, а найбольш значныя баі адбыліся ля вёсак Морач, Вызна, мястэчкаў Капыль ды Семежава. 13 сьнежня паўстанцы нават здолелі заняць Семежава.