18/08/2008 11:00
18 жніўня завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі чацвёртага склікання.
15/08/2008 12:29
Поўная экiпiроўка школьнiкаў да пачатку навучальнага года будзе каштаваць бацькам 275—858 тыс. рублёў. Пра гэта БелаПАН паведамiлi ў галоўным упраўленнi спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама.
15/08/2008 12:10
Прадпрымальнік з рынку “Ждановічы” Алесь Таўстыка быў аштрафаваны на 140 тысяч рублёў за тое, што размаўляў на “незразумелай мове”.
15/08/2008 12:02
Да канца года шэнгенская зона пашырыцца на Швейцарыю, Ісландыю і Нарвегію. Мяркуецца, што ўжо 6 снежня гэтыя краіны пачнуць выдаваць шэнгенскія візы.
15/08/2008 11:57
Медыкі прапаноўваюць павысіць узроставыя абмежаванні на набыццё алкаголю з 18 да 21 года. Адпаведную прапанову Міністэрства аховы здароўя неўзабаве ўнясе ва ўрад.
15/08/2008 11:51
Увечары 14 жніўня з вайсковай часткі ў Сьцяпянцы (Менск) у Паўднёвую Асецію пайшла калёна з гуманітарнай дапамогай у складзе сямі грузавікоў. Яны павезьлі малочныя і мясныя кансэрвы, сухое малако, цукар, намёты, вопратку, коўдры, рэчы першай неабходнасьці агульным коштам 449.870.500 рублёў.
14/08/2008 16:56
Пра гэта заявіў начальнік дэпартамэнту гуманітарнай дзейнасьці кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Аляксандар Каляда.
14/08/2008 16:49
“Сёньняшняе рашэньне азначае, што Грузія болей не зьяўляецца сябрам СНД і ніякіх адносінаў з гэтай арганізацыяй у нас болей няма”, — заявіў старшыня парлямэнцкага камітэту па юрыдычных пытаньнях Паўле Кублашвілі.
14/08/2008 16:35
14 жніўня Цэнтрвыбаркам сабраў апошнюю інфармацыю аб фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій. На 6500 участкаў прэтэндуе ля 74 000 чалавек. Гэта значыць, што ў склад кожнай групы, што будзе адказваць за падлік галасоў на асобна узятым участку мае ўвайсці ад 5 да 19 чалавек.
14/08/2008 16:20
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэнуцца 19 жніўня ў Сочы, паведаміў прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін.