Беларускія хакеісты вышлі ў другі раўнд чэмпіянату свету
Зборная Беларусі па хакеі выйшла ў другі раўнд 72-га чэпіянату свету, які праходзіць у Канадзе. У ноч на 8 траўня, у заключным матчы папярэдняга этапу, нашыя спартоўцы выйгралі ў каманды Францыі з лікам 3:1.
Шайбы закінулі: у беларусаў — Аляксей Калюжны, Аляксей Угараў і Андрэй Касціцын; у французаў — Аліўе Какё.
Нагадаем, што 3 траўня Беларусь прайграла Швецыі — 5:6, 5 траўня — Швейцарыі — 1:2. Першае месца ў групе "А" (куды ўваходзілі і беларусы) занялі швейцарцы, якія 7 траўня перамаглі шведаў, — 4:2.
На другім этапе зборная Беларусі выступіць у групе "Е", куды ўвайшлі па тры лепшыя каманды груп "А" і "D". Паколькі беларусы прайгралі ў першым раўндзе шведам і швейцарцам, яны пачнуць змаганне без ачкоў. Стартавае становішча: Швейцарыя — 6 ачкоў (6-3), Расія — 5 (9-5), Чэхія — 4 (9-7), Швецыя — 3 (8-9), Беларусь — 0 (6-8), Данія — 0 (3-9).
9 траўня Беларусь згуляе з Расіяй, 10 траўня — з Чэхіяй, 12 траўня — з Даніяй. Для выхаду ў чвэрцьфінал неабходна заняць у групе як мінімум чацвёртае месца.
Крыніца: БелаПАН