Венгер будзе судзіцца з Глебам
Галоўны трэнер англійскага “Арсеналу” Арсен Венгер не бачыць сваёй каманды без беларускага легіянера. Ён заявіў што звернецца ў суд, каб перашкодзіць пераходу Аляксандра Глеба ў італьянскі “Інтэр”.
- Я ўпэўнены, што Глеб застанецца, ніхто не пакіне клуб. Гэта вельмі проста. Я зраблю ўсё, што будзе добра для клуба. Вы не зможаце проста прыйсці і выкупіць яго. Вам прыйдзецца прайсці праз суд, а гэта зойме некалькі месяцаў, - заявіў Арсен Венгер англійскай The Sun.
Нагадаем, днямі бацька капітана беларускай футбольнай зборнай заявіў, што пытанне аб пераходзе сына ў “Інтэр” амаль вырашанае.
Крыніца: "Радыё Рацыя"