Лукашэнка знаходзіцца ў Сочы, заўтра ён сустрэнецца з Мядзведзевым
У цяперашні час Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з працоўным візітам у Сочы. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, 19 жніўня ў яго адбудзецца сустрэча з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.
Падчас перамоў плануецца закрануць шырокае кола актуальных пытанняў двухбаковых беларуска-расійскіх адносінаў, а таксама пытанні міжнароднай бяспекі.
Нагадаем, пра тое, што рыхтуецца сустрэча двух прэзідэнтаў, заявіў расійскі прэм’ер Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўніком беларускага ўрада Сяргеем Сідорскім 14 жніўня ў Маскве.