Вываз наяўнай валюты з Беларусі на ,28 мільёнаў перавысіў увоз
У Беларусі вываз банкамі наяўнай замежнай валюты ў студзені-лістападзе 2008 года ўзрос у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года ў 2,1 раза да 1,216 млрд дал.
Аб гэтым паведамілі ПРАЙМ-ТАСС у Дзяржаўным мытным камітэце.
У тым ліку вываз наяўных даляраў ЗША у студзені-лістападзе 2008 г павялічыўся ў 2 разы да 965,922 млн дал.
Наяўных еўра ў студзені-лістападзе вывезена на суму 140,488 млн дал у эквіваленце /+83,5 адс/. Вываз наяўных расейскіх рублёў узрос у 5,4 раза да 103,063 млн дал у эквіваленце. На іншыя валюты прыйшлося 6,515 млн дал /рост у 2,4 раза/.
У той жа час, па дадзеных ДМК Беларусі, увоз банкамі наяўнай замежнай валюты ў студзені-лістападзе 2008 г. у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года ўзрос на 56,5 адс да 1,127 млрд дал. У тым ліку ў лістападзе 2008 г у параўнанні з кастрычнікам увоз наяўнай замежнай валюты павялічыўся на 45,8 адс да 384,983 млн дал, што звязана з неабходнасцю задавальнення ўзросшага з боку насельніцтва попыту на наяўную валюту.
Па дадзеных ДМК, увоз наяўных еўра ў студзені-лістападзе ўзрос на 12,9 адс да 482,148 млн дал у эквіваленце. Пры гэтым наяўных даляраў ЗША па выніках адзінаццаці месяцаў увезена 643,890 млн дал /рост у 2,2 раза/. У аналізаваным перыядзе ўвоз наяўных расейскіх рублёў не ажыццяўляўся /супраць 202,7 тыс дал у эквіваленце ў студзені-лістападзе 2007 г/. На іншыя валюты прыйшлося 671,1 тыс дал /у студзені-лістападзе 2007 г. увоз іншых валют склаў 2 тыс дал у эквіваленце/.
У выніку ў студзені-лістападзе 2008 г. вываз наяўнай замежнай валюты перавысіў ейны ўвоз на 89,280 млн дал. У студзені-лістападзе 2007 г наадварот увоз наяўнай замежнай валюты перавысіў ейны вываз на 144,951 млн дал.
Хартыя 97